Logo Polskiego Radia
Print

Жазэф Доль: перасьлед Паўла Севярынца мусіць быць спынены

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.05.2017 16:27
Эўрапарлямэнтар выказаў абуранасьць тым, што ў Беларусі працягваюцца рэпрэсіі супраць мірных пратэстоўцаў.
flickr.com/Steve Cadman

Старшыня Эўрапейскай народнай партыі Жазэф Доль у сваім паведамленьні ў Twitter выказаў сваю абуранасьць і ўстрывожанасьць тым, што аўтарытарны рэжым у Беларусі працягвае рэпрэсаваць апазыцыю і мірных пратэстоўцаў.

Такім чынам лідар ЭНП прарэагаваў на масавыя арышты й затрыманьні пасьля мірных дэманстрацый і акцый пратэсту 1 траўня, у выніку якіх сярод іншых быў затрыманы і сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.

"Пераслед у Беларусі ў нечалавечых умовах ўтрыманьня Севярынца і актывістаў мусіць быць неадкладна спынены, а іх правы мусяць выконвацца”, - падкрэсьліў Жазэф Доль.

bchd.info/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт