Кіяўляне ня хочуць сквэрў імя Паўла Шарамета
Грамадзкае абмеркаваньне пэтыцыі па гэтай справе праходзіла з 1 сакавіка па 1 траўня.
Жыхары Кіева не падтрымалі ініцыятыву пра перайменаваньне сквэру імя Чкалава ў памяць пра беларускага журналіста Паўла Шарамета, які летась загінуў у цэнтры Кіева ад выбуху.
Адпаведную пэтыцыю, якую Кіеўская гарадзкая адміністрацыя вынесла на грамадзкае абмеркаваньне з 1 сакавіка па 1 траўня, падтрымалі толькі 712 чалавек, яшчэ 494 выказаліся супраць такой ініцыятывы.
Згодна з палажэньнем пра парадак падачы й разгляду электронных пэтыцый, дакумэнт разглядаецца, калі на працягу трох месяцаў зь дня апублікаваньня сабрана прынамсі 10 тысяч подпісаў грамадзян. У выпадку, калі ініцыятыва не набрала неабходнай падтрымкі, „пэтыцыя разглядаецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам пра звароты грамадзян”.
Сквэр імя Чкалава знаходзіцца ў цэнтры ўкраінскай сталіцы, непадалёк ад месца гібелі Паўла Шарамета.
Паўла Шарамета забілі 20 ліпеня 2016 году ў цэнтры Кіева, падарваўшы аўтамабіль, якім ён кіраваў. Украінскія праваахоўнікі кваліфікуюць гібель журналіста як наўмыснае забойства. Сёлета ў лютым міністар унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў заявіў, што ўсе дэталі злачынства ўказваюць на палітычны заказ. Але сьледзтва пакуль не ўстанавіла ані выканаўцаў, ані замоўнікаў.
svaboda.org/аз