Logo Polskiego Radia
Print

Мытны кодэкс ЭАЭС уступіць у сілу толькі ў студзені 2018 году

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.04.2017 14:17
Раней меркавалася, што Мытны кодэкс ЭАЭС уступіць у сілу з 1 ліпеня 2017 году.
thekievtimes.ua

Мытны кодэкс ЭАЭС уступіць у сілу толькі ў студзені 2018 году
Раней меркавалася, што Мытны кодэкс ЭАЭС уступіць у сілу з 1 ліпеня 2017 году.
Эўразійская эканамічная камісія (ЭЭК) паведаміла аб пераносе на 1 студзеня 2018 году ўступленьня ў сілу новага Мытнага кодэкса Эўразійскага эканамічнага саюза (ЭАЭС). Такое рашэньне было прынятае на Савеце ЭЭК 29 красавіка.

„Адначасова з кодэксам пачнуць дзейнічаць першачарговыя рашэньні камісіі па 25 пытаньнях, аднесеных на наднацыянальны ўзровень. Яны тычацца рэгуляваньня дзейнасьці ўпаўнаважаных эканамічных апэратараў, правілаў перавозу тавараў фізычнымі асобамі”, - паведамляе ЭЭК.
Нагадаем, у канцы мінулага году Аляксандр Лукашэнка адмовіўся падпісваць Мытны кодэкс ЭАЭС і гэта стала адной з асноўных праблемных кропак ва ўзаемаадносінах з Расеяй.
Больш за тое, ён рэзка выказаўся пра тое, што „шмат чаго, што павінна было быць, не працуе”. „Больш за тое, я даручыў адклікаць асноўных нашых спэцыялістаў з мытных органаў. Без вырашэньня праблем я нават не дакрануся да гэтага кодэксу й іншых пытаньняў”, - падкрэсьліў Лукашэнка.
У красавіку кіраўнік Беларусі ўсё ж падпісаў новы Мытны кодэкс ЭАЭС. Гэтаму спрыяла дасягненьне дамоўленасьцей паміж Менскам і Масквой па пастаўках газу й нафты.
Мытны кодэкс Эўразійскага эканамічнага саюза прыходзіць на зьмену Мытнага кодэксу Мытнага саюзу, прынятага ў 2009 годзе. Дакумэнт, праца над якім вялася цягам 3 гадоў, прадугледжвае перанос шэрагу паўнамоцтваў на ўзровень ЭЭК, а таксама спрашчэньне мытных працэдур для бізнэсу.
tut.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт