Бюджэт пражытачнага мінімуму вырас на 2% да 183,82 рубля
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        29.04.2017 13:15
                    
                                 
                
                
                    У сувязі са зьмяненьнем БПМ павялічацца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пэнсіі.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         У Беларусі бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) у цэнах сакавіка ў разьліку на месяц складзе з 1 мая па 31 ліпеня 2017 года 183 рублі 82 капейкі. Такое рашэньне зьмяшчаецца ў пастанове Міністэрства працы й сацыяльнай абароны.
Новы БПМ павысіўся на 2,1% у параўнаньні з нарматывам, дзеючым з 1 лютага па 30 красавіка гэтага года (Br180,10). Гэта абумоўлена ростам цэн на харчовыя тавары, якія ўваходзяць у мінімальныя наборы прадуктаў харчаваньня пражытачнага мінімуму (малочнай і плодаагародніннай прадукцыі), а таксама выдаткаў на ўнёскі і плацяжы.
У сувязі са зьмяненьнем БПМ з 1 мая 2017 года павялічацца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пэнсіі.
БелТА/яс