Польскі рэжысёр Януш Шыманьскі даў майстар-клас у Беларусі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        28.04.2017 12:56
                    
                                 
                
                
                    Шыманьскі прыехаў на фэстываль «Непратаптаны шлях», удзел у якім прымаюць людзі з інваліднасьцю.
                
                
                    
                         Адкрыццё XII Міжнароднага фэстывалю асаблівых тэатраў «Непратаптаны шлях» ў Берасьці, 2016 г. Фота: Натальля Алейнікава/novychas.byНатальля Алейнікава/novychas.by
Адкрыццё XII Міжнароднага фэстывалю асаблівых тэатраў «Непратаптаны шлях» ў Берасьці, 2016 г. Фота: Натальля Алейнікава/novychas.byНатальля Алейнікава/novychas.by
                     
                
                
                
               
                
                         Польскі рэжысёр Януш Шыманьскі ў Берасьці даў майстар-клас для актораў з інваліднасьцю – перадае дзяржаўнае інфармагенцтва БЕЛТА.
У горадзе над Бугам праходзіць XIII Міжнародны фэстываль асаблівых тэатраў «Непратаптаны шлях». Удзел у ім прымаюць тэатральныя калектывы зь Беларусі, Расеі, Украіны, Летувы, Польшчы, дзе акторамі зьяўляюцца дзеці й дарослыя людзі з інваліднасьцю. 28 красавіка пэдагог, кіраўнік тэатральнай групы, рэжысёр і крытык з Польшчы Януш Шыманьскі правёў майстар-клас на тэму «Праца з прадметам у аматарскім тэатры».
Арганізатарам фестывалю выступае Брэсцкае маладзёжнае грамадскае абʼяднанне «Інвалід і асяроддзе».
belta.by/ап