Ня тэрмін, але штраф: агучаны прысуд Вячаславу Касінераву
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        27.04.2017 17:11
                    
                                 
                
                
                    Вячаслава вінавацілі ў хуліганстве, яму пагражала да 3 гадоў пазбаўленьня волі.
                
                
                    
                         belsat.eu
belsat.eu
                     
                
                
                
               
                
                         Вячаслава Касінерава, анархіста, які 12 сакавіка накінуў пятлю на помнік царскаму гарадавому, прысудзілі да штрафу – паведамляе газэта «Наша Ніва». Вячаслава вінавацілі ў хуліганстве, яму пагражала да 3 гадоў пазбаўленьня волі.
Вячаслаў Касінераў не адмаўляе, што накінуў вяроўку на скульптуру. Але віну не прызнаў, бо лічыць свае дзеяньні не хуліганствам, а «пэрформансам, накіраваным супраць міліцэйскага беззаконьня».
Пракурор Яўген Сердзюкоў прапанаваў асудзіць абвінавачанага на 2 гады «хатняй хіміі».
У апошнім слове Касінераў у чарговы раз паўтарыў, што ён не хуліган і сваімі дзеяньнямі не намерваўся ўьнішчыць скульптуру. Аднак судзьдзя Аляксандар Петраш усё роўна прызнаў Касінерава вінаватым у хуліганстве. Праўда, ён вырашыў, што пакараньне павінна быць не такім жорсткім і даў Вячаславу штраф памерам у 115 рублёў.
nn.by