Logo Polskiego Radia
Print

У Ваўкавыску судзяць за мітынг, якога не было

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 11.04.2017 17:51
Усяго ў Ваўкавыску былі складзеныя 5 пратаколаў за нібыта адміністрацыйныя правапарушэньні.
Натальля БуданаваНатальля Буданавафота: Радыё Рацыя

У Ваўкавыску працягваюцца суды за мітынг 26 сакавіка, якога ў раённым цэнтры… не было. 11 красавіка намесьнік старшыні раённага суду Леанард Дзіўнень разглядаў адміністрацыйную справу жыхара Ваўкавыску Леаніда Прэдкі.

Леанід Прэдка, які быў на плошчы Ваўкавыску 26 сакавіка, не адмаўляў факт сваёй прысутнасьці ў цэнтры гораду, аднак даводзіў, што ня зьдзейсьніў нічога супрацьпраўнага й ніякага мітынгу ў той дзень насамрэч не было. Адваротнае даводзілі сьведкі – супрацоўнікі ваўкавыскай міліцыі падпалкоўнік Сяргей Сьцепанцэвіч і яго падначалены Мікалай Сухоцкі. Дзеяньнямі міліцыянтаў у гэты дзень на плошчы кіраваў начальнік Ваўкавыскай міліцыі падпалкоўнік Максім Руды. У той дзень былі затрыманыя браты Аляксандр і Сяргей Кур’яновічы, на якіх таксама склалі пратаколы й будуць судзіць пазьней.

Усяго ж у Ваўкавыску былі складзены 5 пратаколаў за нібыта адміністрацыйныя правапарушэньні. 7 красавіка судзьдзя Мікалай Талашка засудзіў да 13 базавых штрафу Натальлю Буданаву. Іншая жыхарка Ваўкавыску Галіна Здановіч раённым судом была аштрафаваная на 2 базавыя велічыні.

Характэрна, што ў адсутнасьць фактычных доказаў удзелу Леаніда Прэдкі ў міфічным мітынгу судзьдзя Леанард Дзіўнень адмовіў у хадайніцтве прагляду відэаматэрыялаў. Прагляд відэа ён палічыў немэтазгодным. У выніку 40-хвіліннага разгляду адміністрацыйнай справы Леанід Прэдка быў аштрафаваны на 12 базавых велічынь – 276 беларускіх рублёў.

радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт