Выйшаў на свабоду былы палітвязень Мікалай Дзядок
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
08.04.2017 14:36
25 сакавіка падчас затрыманьня ён быў зьбіты й з траўмай галавы трапіў у шпіталь, дзе яго ахоўвалі міліцыянты.
Мікалай Дзядокфота: праваабарончы цэнтар "Вясна"
Выйшаў на свабоду былы палітвязень Мікалай Дзядок. 25 сакавіка падчас затрыманьня ён быў зьбіты й з траўмай галавы трапіў у шпіталь, дзе яго ахоўвалі міліцыянты. 29 сакавіка перад выпіскай яму ўручылі пратакол аб удзеле ў несанкцыянаванай акцыі й са шпіталя павезлі ў суд.
У той жа дзень у судзе Партызанскага раёна Менска адбыўся апошні працэс па справе ўдзельнікаў Дня Волі. Судзьдзя Неўмяржыцкі прыгаварыў былога палітвязьня да 10 сутак адміністрацыйнага арышту.
На судзе Дзядок віны не прызнаў і заявіў, што мае права на выказваньне сваіх поглядаў падчас мірнага сходу. Назіральнікі за працэсам адзначылі, што ў прызначаны судом тэрмін не ўвайшлі 4 дні, якія Мікалай Дзядок фактычна прабыў пад вартай у шпіталі.
рацыя/вс