Беларусь атрымала новыя ваенныя верталёты 
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        07.04.2017 17:56
                    
                    У ВПС і войскі СПА Беларусі паступілі новыя верталёты Мі-8 МТВ-5.
                
                         Ваенна-транспартны верталёт Мі-8 МТВ-5commons.wikimedia.org/Vitaly V. Kuzmin/CC BY-SA 4.0

У вайсковую частку 06752 ВПС і войскаў СПА Беларусі 7 красавіка паступіла шэсьць новых верталётаў Мі-8 МТВ-5. Машыны прызямліліся на аэрадроме Мачулішчы. Верталёты зьяўляюцца другой партыяй кантракту на пастаўку 12 ваенных машын Мі-8 МТВ-5, паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.
Мадыфікацыя верталёта Мі-8 МТВ-5 абсталяваная сучасным комплексам пілятажна-навігацыйнага, радыёсувязнога абсталяваньня, а таксама спэцыяльнай тэхнікай начнога бачаньня й сыстэмай беспарашутнага дэсантаваньня, што дазваляе ўжываць верталёт для вырашэньня як баявых, так і транспартных задач.
Лётна-тэхнічны склад ужо прайшоў перападрыхтоўку для эксплюатацыі гэтага тыпу верталётах у Расеі.
тэлеграф/вс
У вайсковую частку 06752 ВПС і войскаў СПА Беларусі 7 красавіка паступіла шэсьць новых верталётаў Мі-8 МТВ-5. Машыны прызямліліся на аэрадроме Мачулішчы. Верталёты зьяўляюцца другой партыяй кантракту на пастаўку 12 ваенных машын Мі-8 МТВ-5, паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.
Мадыфікацыя верталёта Мі-8 МТВ-5 абсталяваная сучасным комплексам пілятажна-навігацыйнага, радыёсувязнога абсталяваньня, а таксама спэцыяльнай тэхнікай начнога бачаньня й сыстэмай беспарашутнага дэсантаваньня, што дазваляе ўжываць верталёт для вырашэньня як баявых, так і транспартных задач.
Лётна-тэхнічны склад ужо прайшоў перападрыхтоўку для эксплюатацыі гэтага тыпу верталётаў у Расеі.
тэлеграф/вс