Logo Polskiego Radia
Print

У Слоніме затрыманы Віктар Марчык

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.03.2017 17:20
У Слоніме сёньня прайшоў Народны сход, у якім прынялі ўдзел некалькі соцень чалавек.
Слонімскі грамадзка-палітычны дзеяч Віктар МарчыкСлонімскі грамадзка-палітычны дзеяч Віктар Марчыкфота: Вясна

У Слоніме на плошчы Леніна сёньня прайшоў Народны сход, у якім прынялі ўдзел некалькі соцень чалавек. Перад пачаткам сходу, пераапранутыя супрацоўнікі міліцыі акружылі невялікую плошчу Леніна, дзе пачынаўся мітынг. Яны зайшлі ва ўсе крамы, якія знаходзяцца побач з плошчай, у драмтэатр, адкуль сачылі за мітынгам. У натоўпе мітынгоўцаў таксама былі людзі ў цывільным з відэарэгістратарамі.

Пасьля акцыі быў затрыман адзін з арганізатараў мерапрыемства Віктар Марчык.

радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт