Logo Polskiego Radia
Print

Палякі дапамогуць расьсьледаваць выбух на Скідзельскім цукровым камбінаце

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 13.03.2017 16:26
У бліжэйшыя дні прыбудуць прадстаўнікі кампаніі з Польшчы, якія маюць досьвед абслугоўваньня тэхнікі, усталяванай на прадпрыемстве.
www.pixabay.com

Да расьсьледаваньня выбуху на Скідзельскім цукровым камбінаце прыцягнуць спэцыялістаў з Польшчы. Пра гэта паведамляе прэс-служба Сьледчага камітэта.

Расьсьледаваньнем справы займаецца галоўнае сьледчае ўпраўленьне цэнтральнага апарата Сьледчага камітэта. На сайце ведамства паведамляецца, што ўжо ў бліжэйшыя дні прыбудуць прадстаўнікі кампаніі з Польшчы, якія маюць досвед абслугоўваньня тэхнікі, усталяванай на прадпрыемстве.

Як паведамлялася раней, трагічны інцыдэнт на камбінаце здарыўся 25 лютага каля гадзіны ночы. У адным з цэхаў выбухнула пылапаветраная сумесь, ад чаго пацярпелі пяць работніц заводу. Трое з пацярпелых да цяперашняга часу ўжо, на жаль, памерлі ў лякарнях. Стан яшчэ дзьвюх жанчын мэдыкі ацэньваюць як цяжкі.

Расьсьледаваньне крымінальнай справы працягваецца.

euroradio.pl/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт