Арышты пасьля нядзeльных „маршаў недармаедаў”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
12.03.2017 19:34
На цэнтральную плошчу ў Воршы сёньня выйшла каля тысячы чалавек.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Усяго ў Воршы сёньня было затрымана 8 чалавек, зь іх два журналісты: Галіна Абакунчык і Кацярына Бахвалава. На цэнтральную плошчу ў Воршы сёньня выйшла да тысячы чалавек. Паводле СМІ, такога масавага выступу тут не было з 1991 году. Дэманстранты прайшлі шэсьцем да будынку выканкама. Пратэстоўцаў узначаліў старшыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.
У Бабруйску ў „маршы недармаедаў” прысутнічала 700-800 чалавек. Гэта менш, чым два тыдні таму. Акцыі папярэднічалі ператрусы й затрыманьні актывістаў апазыцыі й прафсаюзаў.
Каля трохсот жыхароў Рагачову сабраліся 12 сакавіка на галоўнай плошчы гораду каля райвыканкаму, каб выказаць сваё рашучае непрыняцьце дэкрэту №3.
Затрыманьні актывістаў і журналістаў, якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваных акцыях працягваліся таксама ў Берасьці. У першай палове дня каля пад’езду свайго дому быў затрыманы блёгер Сяргей Пятрухін зь Берасьця. Таксама яшчэ да пачатку стыхійнага маршу „недармаедаў” у Берасьці быў затрыманы журналіст-відэаапэратар Дзьмітрый Гарбуноў. За іншымі актывістамі ў Берасьці сочаць людзі ў цывільным.
У Кобрыні міліцыянты затрымалі мясцовага актывіста Аляксандра Меха.
nn.by/svaboda.org/аз