Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня ў Бабруйску, Берасьці, Оршы й Рагачове чакаюцца акцыі пратэсту

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.03.2017 10:34
У Бабруйску й Берасьці акцыi пачнaюцца ў 12:00, у Оршы ў 13:00, а ў Рагачове ў 16:00.
фота: Фэйсбук/А.Лябедзька

Сёньня адразу ў чатырох гарадах Беларусі чакаюцца акцыі пратэсту, г.зв. „маршы недармаедаў”. У Бабруйску акцыя пачнецца ў 12:00, у Оршы ў 13:00, а ў Рагачове ў 16:00.

Пратэсты ў Беларусі пачаліся 17 лютага, калі ў цэнтры Менска тысячы людзей пратэставалі супраць дэкрэту №3 (які прадугледжваў выплату падатку на дармаедства). Затым акцыі прайшлі ў Гомелі, Берасьці, Віцебску, Бабруйску, Магілёве, Горадні. Апошняя акцыя ў Берасьці 5 сакавіка сабралася пару тысяч чалавек, а пасьля яе былі затрыманыя й атрымалі суткі анархісты, што ўзначалілі шэсьце.

У чацьвер, 9 сакавіка, Лукашэнка прыпыніў на год дзеяньне дэкрэта, але папярэдзіў, што арганізатары акцый пратэсту будуць жорстка карацца.

Тым ня менш у Маладзечне (10 сакавіка) і Пінску (11 сакавіка) сотні людзей выйшлі на плошчы, але яны ўжо патрабавалі ня толькі поўнай адмены дэкрэта, але й пратэставалі супраць пагаршэньня эканамічнай сытуацыі, нізкіх заробкаў, адсутнасьці працы, павышэньня цэнаў, камуналкі, патрабавалі проста годнага жыцьця. Пасьля гэтых акцыяў прайшлі затрыманьні.

У сераду, 15 сакавіка, у Менску плянуецца „Марш недармаедаў – 2”, галоўным арганізатарам якога й выступаў Анатоль Лябедзька, прысуджаны за акцыю ў Маладэчне да 15 сутак арышту.

nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт