Беларусь абмежавала ўвоз птушкі з-за птушынага грыпу
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
09.03.2017 16:15
Беларусь абмежавала ўвоз птушкі з Маскоўскай вобласьці Расеі з-за высокапатагеннага грыпу птушак.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
Беларусь абмежавала ўвоз птушкі з Маскоўскай вобласьці Расеі з-за высокапатагеннага грыпу птушак. Такая інфармацыя разьмешчаная на сайце Дэпартамэнта вэтэрынарнага й харчовага нагляду Мінсельгасхарча.
Паводле дадзеных Фэдэральнай службы па наглядзе ў сфэры абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту чалавека й Фэдэральнай службы па вэтэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расеі, у Маскоўскай вобласьці зарэгістраваны выпадак захворваньня птушак на высокапатагенны грып.
У сувязі з гэтым уведзеныя часовыя абмежаваньні на ўвоз у Беларусь з гэтага рэгіёна жывой птушкі, інкубацыйнага яйка, дзікіх, заапаркавых і цыркавых жывёл, мяса птушкі, харчовых прадуктаў перапрацоўкі курынага яйка, пуху й перʼя, кармоў і кармавых дабавак з птушкі, кармоў расьліннага паходжаньня, паляўнічых трафеяў (птушынай дзічыны), а таксама былога ва ўжываньні абсталяваньня для ўтрыманьня й разьбіраньня птушкі.
Усе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз у Беларусь вышэйназванай прадукцыі з Маскоўскай вобласьці адмяняюцца.
наша ніва/белта/вс