Колькасьць наркаманаў за 10 гадоў вырасла ў Беларусі амаль у паўтара разa
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        01.03.2017 17:23
                    
                                 
                
                
                    1 сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнэсам.
                
                
                    
                         pixabay.com/Public Domain CC0
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         У Беларусі за апошнія 10 гадоў колькасьць наркаманаў павялічылася амаль у паўтара разы, паведаміў галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя Іван Канаразаў у сувязі з Міжнародным днём барацьбы з наркаманіяй і наркабізнэсам, які адзначаецца 1 сакавіка.
«За апошняе дзесяцігодзьдзе ў Рэспубліцы Беларусь колькасьць хворых з наркаманіяй павялічылася ў 1,4 разa: з 6145 чалавек у 2005 годзе, да 8649 чалавек на пачатак 2017 года», – адзначыў ён.
Большасьць зарэгістраваных у краіне пацыентаў з наркаманіяй – ва ўзросьце 20-40 гадоў. У апошнія гады ўзрасла колькасьць спажыўцоў сынтэтычных канабіноідаў (спайсаў), пераважна гэта асобы ва ўзросьце 15-29 гадоў, падкрэсьлілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Інтэрфакс/ав