Міністар абароны пацьвердзіў наяўнасьць дзедаўшчыну ў беларускім войску
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        24.02.2017 11:19
                    
                                 
                
                
                    Па словах міністра, прымаюцца меры, каб зьвесьці яе да нуля. 
                
                
                    
                         Беларускія салдаты падчас вучэньняў www.mil.by
Беларускія салдаты падчас вучэньняў www.mil.by
                     
                
                
                
               
                
                         У беларускім войску сустракаецца дзедаўшчына, хоць і прымаюцца меры, каб зьвесьці яе да нуля. Пра гэтую праблему міністр абароны Андрэй Раўкоў распавёў у перадачы "Трэба разабрацца" на тэлеканале АНТ. Яна выйшла ў сьвет увечары 23 лютага.
Па словах міністра, парушэньне статутных адносінаў паміж вайскоўцамі ("дзедаўшчына") сустракаецца ў беларускім войску месцамі. Для яе выкараненьня ўжываецца ня толькі прафіляктыка. "Мэтадам ужываньня прэвэнтыўных, прафіляктычных мер, ну а калі дзесьці штосьці здарылася, то натуральна, і "адсяканьня хвастоў", мы жорстка, мэтанакіравана працуем у гэтым пытаньні", — паведаміў Раўкоў.
Ён распавёў, што адзін з афіцэраў спрабаваў схаваць факт дзедаўшчыны ў сваім падразьдзяленьні. На яго пачалі крымінальную справу.
euroradio.fm/яс