Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі асаблівая ўвага надаецца супрацьдзеяньню сямейнаму гвалту

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.02.2017 16:49
Менавіта на гэтай глебе штогод у краіне рэгіструецца звыш 2 тысяч злачынстваў.
Photo: pixabay.com

У Беларусі да 2020 года прыняты Нацыянальны плян дзеяньняў па забесьпячэньні гендэрнай роўнасьці ў краіне. Сярод шасьці вызначаных пазыцый асаблівая ўвага надаецца супрацьдзеяньню сямейнаму гвалту. Менавіта на гэтай глебе штогод у краіне рэгіструецца звыш 2 тысяч злачынстваў.

"Трэба павялічваць асьветніцкую і прафілактычную працу сярод жанчын"- , мяркуе псыхолаг Натальля Вярбіцкая. На яе думку, пакуль толькі два чыньнікі вымушаюць жанчыну не маўчаць. "Трэба зьмяніць сьветагляд. Трэба зьмяніць адносіны да сябе і да навакольных. Узьняць сваю самаацэнку, палепшыць упэўненасьць у сябе. І зразумець, тое, што зь ёй адбываецца, не ёсьць нормаю чалавечых адносін, бывае інакш, бывае значна лепш. На самой справе сёньня ў Беларусі жанчыны могуць прыйсьці да такога разуменьня двума шляхамі – першы, калі ўзьнікае пагроза яе уласнага жыцьця, або пагроза жыцьця яе дзяцей, і другі варыянт, калі знойдзецца кваліфікаваны спэцыяліст, псыхоляг", - кажа Натальля Вярбіцкая.

Дакладная колькасьць ахвяр сямейнага гвалту невядомая. Калі штогод узбуджаецца звыш 2 тысяч крымінальных спраў, то адміністрацыйных правапарушэньняў каля 40 тысяч у сямейна-бытавой сьферы.

www.racyja.com/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт