Logo Polskiego Radia
Print

Бабруйскія актывісты падалі заяўку на пікет

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.02.2017 15:50
Яны плянуюць пратэставаць супраць дэкрэту пра дармаедаў.
Photo:pixaby. com/ CC0 Public Domain

Бабруйскія актывісты падалі заяўку на пікет на 23 лютага. Пра гэта bchd.info паведаміла каардынатар аргкамітэту партыі „Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” па Магілёўскай вобласьці Таісія Кабанчук.

Паводле яе, падчас пікету плянуецца пратэставаць супраць дэкрэту № 3, вядомага як „дэкрэт пра дармаедаў”.

Таісія Кабанчук таксама адзначыла, што ў Бабруйску напоўніцу ідзе збор подпісаў супраць дэкрэту й звычайныя гараджане актыўна ў ім удзельнічаюць.

bchd.info/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт