Менчукам другі год запар даюць сэртыфікаты «Эўраопта» ў кошт заробку
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
05.02.2017 11:07
Працаўнікам «Мінскгандальаўтатранса» добраахвотна-прымусова выдаюць сэртыфікаты на тавары ў «Эўраопце» у кошт заробку.
Evroopt.by
Работнікам ААТ «Мінскгандальаўтатранс» другі год запар добраахвотна-прымусова выдаюць сэртыфікаты на набыцьцё тавараў у гандлёвай сетцы «Эўраопт» у кошт заробку.
З такой скаргай зьвярнуўся жыхар сталіцы на прамую лінію Менгарвыканкама да выканаўцы абавязкаў намесьніка старшыні Менскага гарадзкога выканаўчага камітэта – старшыні камітэта эканомікі Мікалая Рагашчука.
«Я звычайна набываю прадукты ў іншых крамах, але сэртыфікаты нам навязваюць, намякаючы, што, адмовіўшыся ад іх, можам пазбавіцца працы», – наракае мужчына.
У Менгарвыканкаме зварот узялі на кантроль. Разьбірацца ў сытуацыі будзе камітэт па працы, занятасьці й сацыяльнай абароне насельніцтва, а таксама падатковая.
менск-навіны/эўрарадыё/вс