Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі пачалі выпускаць снарады для „БегГрада”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.01.2017 16:17
Сёлета ў Беларусі пройдуць выпрабаваньні рэактыўнай сыстэмы залпавага агню В-300 „Палянэз”.
Photo: kollektsiya.ru/euroradio.fm

Узброеныя сілы Беларусі прымаюць на ўзбраеньне новыя снарады для рэактыўных сыстэм залпавага агню „БелГрад”. Пра гэта паведаміў намесьнік начальніка канструктарска-тэхналягічнага ўпраўленьня завода дакладнай мэханікі „Дзяржынск” Юрый Анікееў.

Дадзеная распрацоўка выканана беларускім прадпрыемствам разам з расейскім навукова-вытворчым аб'яднаньнем „Сплаў”.

Летась на ўзбраеньне беларускага войска прынялі два 122-мілімэтровыя рэактыўныя снарады (на 34 км і на 40 км). У 2017 годзе на ўзбраеньне прымуць рэактыўны снарад далёкасьцю 22 км.

Дарэчы, сёлета ў Беларусі плянуецца пачаць выпрабаваньні рэактыўнай сыстэмы залпавага агню В-300 „Палянэз” з далёкасьцю паражэньня да 300 кілямэтраў. Пра гэта паведаміў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргей Гурулёў. На сёньняшні дзень на ўзбраеньні беларускага войска знаходзіцца дывізіён „Палянэза” мадыфікацыі В-200 з далёкасьцю стральбы да 200 км.

belapan.com/euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт