Памёр вядомы беларускі сьпявак Аляксандр Ціхановіч
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
28.01.2017 10:53
Пра гэта паведаміла ў „Фэйсбуку” яго дачка Анастасія Ціхановіч.
Photo:Schekinov Alexey Victorovich - собственная работа/ru.wikipedia.org/CC BY-SA 3.0
Мінулай ноччу ў Менску на 65-м годзе жыцьця памёр вядомы эстрадны сьпявак, народны артыст Беларусі Аляксандaр Ціхановіч. Пра гэта паведаміла ў „Фэйсбуку” яго дачка Анастасія Ціхановіч.
„Памаліцеся за яго, каб яго дарога да Бога, якую ён шукаў і знайшоў, завяршылася радаснай сустрэчай”, - напісала дачка сьпевака.
Разьвітаньне з народным артыстам Беларусі Аляксандрам Ціхановічам адбудзецца 30 студзеня ў Беларускай дзяржаўнай філярмоніі, паведамляе БЕЛТА. Там пройдзе грамадзянская паніхіда, час мерапрыемства ўдакладняецца.
Аляксандр Ціхановіч нарадзіўся 13 ліпеня 1952 году. Скончыў духавое аддзяленьне (труба) Беларускай кансэрваторыі. З 1973 году быў удзельнікам папулярнага ВІА „Верасы”. Удзельніцай ансамбля „Верасы” была й Ядвіга Паплаўская, якая стала пасьля жонкай Ціхановіча.
У 1986 годзе Паплаўская й Ціхановіч сышлі зь „Верасоў”, у 1987-м — пачалі працаваць у толькі што арганізаваным дзяржаўным аркестры пад упраўленьнем Беларусі Міхаіла Фінберга. Пасьля перамогі на конкурсе „Песьня 88” Ціхановіч і Паплаўская стварылі дуэт.
Яны арганізавалі прадзюсарскі цэнтар, праз студыю якога прайшло шмат маладых беларускіх выканаўцаў, у тым ліку папулярны гурт „Ляпіс Трубяцкой”. Доўгі час Аляксандaр Ціхановіч займаўся адборам удзельнікаў Беларусі на „Эўрабачаньне" ў праекце „Эўрафэст”.
belapan.com/belta.by/аз