Паліткамітэт ПАРЭ абмяркоўвае сытуацыю ў Беларусі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        24.01.2017 10:56
                    
                                 
                
                
                    У слуханьнях прымаюць удзел двое дэпутатаў з Палаты прадстаўнікоў і прадстаўнік цэнтру „Вясна”.
                
                
                    
                         Photo:Gideon Benari/flickr.com/Commercial use allowed
Photo:Gideon Benari/flickr.com/Commercial use allowed
                     
                
                
                
               
                
                          24 студзеня ў Страсбурзе адбываецца паседжаньне Камісіі па палітычных пытаньнях і пытаньнях дэмакратыі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Сярод пытаньняў, якія плянуюць разгледзець эўрадэпутаты, ёсьць і адносіны ПАРЭ зь Беларусьсю.
На пасяджэньне ПАРЭ запрасіла дваіх дэпутатаў з Палаты прадстаўнікоў — Андрэя Навумовіча й Ганну Канапацкую. Таксама ў слуханьнях прымае ўдзел намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру „Вясна” Валянцін Стэфановіч.
У Парлямэнцкую асамблею Рады Эўропы ўваходзяць 47 краінаў. Парлямэнт Рэспублікі Беларусь меў у ПАРЭ статус „спэцыяльна запрошанага”. Аднак у студзені 1997 году Беларусь пазбавілі гэтага статусу. Падставай для такога рашэньня сталі шматлікія парушэньні падчас правядзеньня так званага рэфэрэндуму ў лістападзе 1996 году.
svaboda.org/аз