Андрэя Бандарэнку пазбавілі адзінага на год спатканьня з роднымі
Ціск на зьняволенага праваабаронцу Андрэя Бандарэнку, які адбывае пакараньне ў турме №4 г. Магілёва, працягвае ўзмацняцца. Адміністрацыя турмы кантралюе кожнае яго дзеяньне з мэтай накладаньня чарговага спагнаньня, супрацоўнікі чапляюцца да любой дробязі.
Праваабарончаму цэнтру «Вясна» стала вядома, што за апошняе спагнаньне, вынесенае ўжо ў гэтым годзе, 11 студзеня, яго пазбавілі не пасылкі, як паведамлялася раней, а чарговага кароткатэрміновага спатканьня, якое ў лютым плянавалася з ягоным бацькам. Гэта было адзінае дазволенае Андрэю Бандарэнку спатканьне на год. Папярэдняе спатканьне адбылося яшчэ ў пачатку 2016 года.
Андрэя Бандарэнку зьбіраюцца паставіць на чарговы прафіляктычны ўлік, зьвязаны з "дэструктыўнымі паводзінамі". Мяркуецца, што пастаноўка на прафіляктычны ўлік зьвязаная з тым, што на дысцыплінарных камісіях Андрэй Бандарэнка намякаў адміністрацыі, што калі ня спыняцца неабгрунтаваныя і справакаваныя спагнаньні, а таксама калі будзе абвінаваўчы прысуд па арт. 411 КК, то ён будзе рэагаваць адпаведным чынам, г.зн. галадоўкай.
Усе лісты Андрэя Бандарэнкі, нягледзячы на заканчэньне сьледзтва, наогул не выходзяць за межы турмы. Калі раней лісты адпраўляліся сьледчаму (хоць у іх нічога не было з матэрыялаў справы), то зараз увогуле незразумела, куды яны зьнікаюць.
Нагадаем, папярэдняе расьсьледаваньне крымінальнай справы ў дачыненьні да Андрэя Бандарэнкі па абвінавачваньні яго па ч.2 арт. 411 КК (“Злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі, зьдзейсьненае асобай, асуджанай за цяжкае або асабліва цяжкае злачынства”) завершана. На гэтым тыдні матэрыялы былі перададзеныя ў пракуратуру. Калі ў пракуратуры ня будзе ніякіх заўваг па справе, верагодна на наступным тыдні справа паступіць у суд.
У выпадку асуджэньня А. Бандарэнкі па ч.2 арт. 411 КК РБ праваабаронцы будуць гатовыя прызнаць яго палітычным зьняволеным.
Андрэй Бандарэнка – былы кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Платформ Іннавэйшн», якая займалася маніторынгам месцаў зьняволеньня. У 2014 годзе яго прызналі вінаватым у хуліганстве, злосным хуліганстве і асабліва злосным хуліганстве ў дачыненьні да трох грамадзян і асудзілі на 3 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Адміністрацыя турмы кантралюе кожнае яго дзеяньне з мэтай накладаньня чарговага спагнаньня, супрацоўнікі чапляюцца да любой дробязі.
Праваабарончаму цэнтру «Вясна» стала вядома, што за апошняе спагнаньне, вынесенае ўжо ў гэтым годзе, 11 студзеня, яго пазбавілі не пасылкі, як паведамлялася раней, а чарговага кароткатэрміновага спатканьня, якое ў лютым плянавалася з ягоным бацькам. Гэта было адзінае дазволенае Андрэю Бандарэнку спатканьне на год. Папярэдняе спатканьне адбылося яшчэ ў пачатку 2016 года.
Андрэя Бандарэнку зьбіраюцца паставіць на чарговы прафіляктычны ўлік, зьвязаны з "дэструктыўнымі паводзінамі". Мяркуецца, што пастаноўка на прафіляктычны ўлік зьвязаная з тым, што на дысцыплінарных камісіях Андрэй Бандарэнка намякаў адміністрацыі, што калі ня спыняцца неабгрунтаваныя і справакаваныя спагнаньні, а таксама калі будзе абвінаваўчы прысуд па арт. 411 КК, то ён будзе рэагаваць адпаведным чынам, г.зн. галадоўкай.
Усе лісты Андрэя Бандарэнкі, нягледзячы на заканчэньне сьледзтва, наогул не выходзяць за межы турмы. Калі раней лісты адпраўляліся сьледчаму (хоць у іх нічога не было з матэрыялаў справы), то зараз увогуле незразумела, куды яны зьнікаюць.Нагадаем, папярэдняе расьсьледаваньне крымінальнай справы ў дачыненьні да Андрэя Бандарэнкі па абвінавачваньні яго па ч.2 арт. 411 КК (“Злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі, зьдзейсьненае асобай, асуджанай за цяжкае або асабліва цяжкае злачынства”) завершана. На гэтым тыдні матэрыялы былі перададзеныя ў пракуратуру. Калі ў пракуратуры ня будзе ніякіх заўваг па справе, верагодна на наступным тыдні справа паступіць у суд.

Вясна/ав