Беларусь захоўвае тарыф на транспарціроўку нафтапрадуктаў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
17.01.2017 08:37
Транспарціроўка 1 тоны нафтапрадуктаў на адлегласьць у 100 км будзе каштаваць 2,36 даляра.
Магістральныя трубаправоды Ўсходняй Эўропыcommons.wikimedia.org/public domain
Беларусь захоўвае тарыф на транспарціроўку нафтапрадуктаў на ўзроўні 2,36 даляра. Адпаведную пастанову прыняло Міністэрства гандлю й антыманапольнага рэгуляваньня (№ 1 ад 5 студзеня 2017-га). Яно апублікаванае на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня й гандлю ўстанавіла тарыф на паслугу па транспарціроўцы нафтапрадуктаў па магістральных трубаправодах, разьмешчаных на тэрыторыі Беларусі, якая аказваецца вытворчым прадпрыемствам «Захад-Транснафтапрадукт» – 2,36 даляра за 1 тону нафтапрадуктаў, якія транспартуюцца на 100 км. Пастанова пачынае дзейнічаць пасьля яе афіцыйнай публікацыі.
Раней тарыф на паслугу па транспарціроўцы нафты ўстанаўлівала Мінэканомікі.
белта/эўрарадыё/вс