Logo Polskiego Radia
Print

Сусьветны банк палепшыў прагнозы для беларускай эканомікі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 13.01.2017 13:30
Чытаем у справаздачы “Глябальныя эканамічныя пэрспэктывы” апублікаванай на гэтым тыдні.
Foto: Wikimedia Commons

З дакумэнта вынікае, што аналітыкі банка палепшылі сваю ацэнку будучага беларускай эканомікі. Яны лічаць, што ў 2017 годзе яна зьменшыцца на 0,5% (у чэрвені 2016 года прагназавалі 1%), у 2018-м вырасьце на 1,3%, а ў 2019 годзе павялічыцца яшчэ на 1,4%.

У справаздачы зазначаецца, што гэтаму паспрыяе агульны эканамічны рост у рэгіёне Эўропы і Цэнтральнай Азіі. Аналітыкі Сусьветнага банка прагназуюць рост на згаданым абшары ў 2017-2019 гадах у сярэднім да 2,7% у год. Рухавіком будзе аднаўленьне эканомік краін-экспарцёраў сыравіны і паляпшэньне даверу, што зьвязана з працяглым умераным ростам цэн на сыравіну і аслабленьнем геапалітычнай напружанасьці.

Як адзначаюць экспэрты Сусьветнага банка, аднаўленьне эканомікі Беларусі чакаецца дзякуючы паляпшэньню зьнешняга асяродзьдзя і першым вынікам па павышэньні мер нацыянальнай канкурэнтаздольнасьці.

Пры гэтым банк раіць працягваць ажыцьцяўляць меры ў галіне павышэньня канкурэнтаздольнасьці і прадукцыйнасьці прадпрыемстваў, у першую чаргу ідзецца пра далейшае паляпшэньне ўмоў вядзеньня бізнэсу ў Беларусі.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт