У Магілёве мясцовы музэй адраджае традыцыйную батлейку
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        11.01.2017 13:17
                    
                                 
                
                
                    Старадаўні беларускі лялечны тэатар зьбірае немалую глядацкую аўдыторыю. 
                
                
                    
                         www.svaboda.org
www.svaboda.org
                     
                
                
                
               
                
                         У Магілёве мастацкі музэй імя Масьленікава знаёміць наведнікаў з батлейкай. Старадаўні беларускі лялечны тэатар зьбірае немалую глядацкую аўдыторыю. Батлейка для музэю стала атрыбутам калядных сьвятаў. Пастаноўкі ў ёй ладзяцца на працягу апошніх чатырох гадоў. Акрамя звыклых для батлейкі біблейскіх сюжэтаў, тэатральная трупа з супрацоўнікаў музэю паказвае сцэнкі з жыцьця жыхароў Беларусі мінулых стагодзьдзяў.
Адзіная ацалелая батлейка з Падняпроўскага краю цяпер захоўваецца ў Санкт-Пецярбурскім этнаграфічным музэі народаў Расеі. Копію, зробленую для магілёўскага музэю, спачатку выстаўлялі як экспанат, а пазьней супрацоўнікі вырашылі яе «ажывіць». Гэтую батлейку і бачаць наведнікі музэю.
Радыё Свабода/нг