Logo Polskiego Radia
Print

Пададзеная заяўка на сьвяткаваньне Дня Волі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.01.2017 12:03
Яе падпісалі прадстаўнікі Руху „За Свабоду”, партый АГП, БНФ і БХД.
Foto: Kasia_Jot/flickr.com

Прадстаўнікі чатырох арганізацыяў — Руху „За Свабоду”, партый АГП, БНФ і БХД — падпісалі 6 студзеня заяўку на правядзеньне шэсьця на Дзень Волі.

Сярод заяўнікаў Аляксандар Русевіч (Рух „За Свабоду”), Дзяніс Садоўскі (БХД), Ягор Віняцкі (АГП), Зьміцер Касьпяровіч (БНФ). Традыцыйна акцыя пройдзе 25 сакавіка, збор у 14.00-14.30, акцыя працягнецца да 15.30.

Арганізатары прапануюць Менгарвыканкаму наступны маршрут: пляцоўка ля будынка Акадэміі навук (збор удзельнікаў) — шэсьце па праспэкце Незалежнасьці — парк Янкі Купалы (завяршэньне акцыі). Мітынг не заплянаваны. Меркаваная колькасьць удзельнікаў — 950 чалавек.

Арганізатары разьлічваюць, што такі маршрут будзе задаволены ўладамі. Яны дадаюць, што адзначэньне Дня Волі не абмяжуецца шэсьцем. „Зараз ідуць перамовы пра правядзеньне 25 сакавіка сьвяточнага канцэрту. Месца і склад выступоўцаў будуць агучаны напярэдадні мерапрыемства”, — пракамэнтаваў сайту Pyx.by старшыня Руху „За Свабоду” Юрась Губарэвіч.

pyx.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт