Мітрапаліт Павел выказаўся супраць нацыянальнай беларускай царквы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        03.01.2017 16:00
                    
                                 
                
                
                    Ён параўнаў гэтую ідэю са спакусай д’ябла.
                
                
                    
                         Serge Serebro, Vitebsk Popular News/CC BY-SA 3.0
Serge Serebro, Vitebsk Popular News/CC BY-SA 3.0 
                     
                
                
                
               
                
                         У інтэрвію праваслаўнаму ТК «Саюз» мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел зрабіў шэраг заяў.
«Калі мы кажам, і патрыярх кажа, пра «русский мир», то тут няма ніякай палітыкі, — заявіў Павел. — Калі мы кажам пра «русский мир», то гаворка ідзе пра тых, хто жыў у тыя далёкія часы, гэта русы, якія выйшлі з дняпроўскай купелі, у якіх адна вера, адна царква, адна культура, адзін алфавіт, адна мова. Ведаеце, у нас столькі супольнага, адзінага. У нас адзін Хрыстос, а мы раптам пачынаем падзяляцца».
Мітрапаліт параўнаў ідэю нацыянальнай царквы са спакусай Эвы д’яблам: «Вы паглядзіце, што адбываецца сёньня. Пад добразычлівым выглядам… Зьвярніце ўвагу, той жа самы мэтад, тая ж самая карціна: спакуса д’яблам Эвы і тое, што адбываецца сёньня, у наш час, — параўноўвае Павел. — Эва паслухала падман, хлусьню ворага роду чалавечага і ўкусіла гэты забаронены плод. Адбываецца тое самае, кажуць: вы паглядзіце, як здорава, каб была царква нацыянальная, свая. Слухайце, а што, нам нельга маліцца? […] А сёньня, знайшоўшы зручную прычыну, — свабода, незалежнасьць — спрабуюць навязаць новую ідэю, якая не аб’ядноўвае людзей, а раз'ядноўвае».
nn.by/ав