Айцішнік Аляксей Камок выйшаў на волю
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
30.12.2016 17:05
Справа Камка стала сымбалем пачатку ціску на беларускіх айцішнікаў.
pixabay.com/Public Domain CC0
Айцішнік Аляксей Камок выйшаў на волю. Нядаўна вярхоўны суд скараціў яму тэрмін зьняволеньня на адну трэцюю, а цяпер інфарматык быў памілаваны прэзыдэнтам. Гэта пацьвердзіла яго маці Любоў камок.
Справа Аляксея Камка стала сымбалем пачатку ціску на беларускіх айцішнікаў. Ён быў прызнаны вінаватым у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці і распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў. Сам Аляксей заяўляў, што ягоная справа была поўнасьцю сфабрыкаваная. У канчатковым варыянце Камок атрымаў 6 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці. Пазьней вярхоўны суд Беларусі панізіў тэрмін пакараньня з шасьці гадоў узмоцненага рэжыму да 4 гадоў агульнага.
Хартыя'97/нг