Лукашэнка марыць пра сярэдні заробак у 500 даляраў 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        30.12.2016 16:53
                    
                                 
                
                
                    Для дасягненьня названай мэты трэба будзе прыкласьці калясальныя, неймаверныя намаганьні.
                
                
                    
                         www.flickr.com/401(K) 2012
www.flickr.com/401(K) 2012
                     
                
                
                
               
                
                         Падчас наведваньня дома-інтэрната для вэтэранаў вайны, працы і інвалідаў, журналісты спыталі Аляксандра Лукашэнку, які падарунак ён хацеў бы атрымаць у новым годзе.
На гэта кіраўнік дзяржавы адказаў: «Так, ёсьць — гэта $500 у сярэднім (сярэдняя зарплата па краіне). Гэта быў бы для мяне падарунак, я пра гэта мару».
Пры гэтым ён падкрэсьліў, што для дасягненьня названай мэты трэба будзе прыкласьці калясальныя, неймаверныя намаганьні.
«Хто ў гэта ня верыць — я шкадую. Хто закліканы гэта зрабіць, але ня хоча — з імі мы развітаемся. Чаго б нам гэта ні каштавала, мы будзе ісьці да гэтай мэты», — заявіў Лукашэнка.
Наша Ніва/нг