Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь 20 тон сыру
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        23.12.2016 16:23
                    
                                 
                
                
                    Расейцам не спадабаліся беларускія сэртыфікаты якасьці.
                
                
                    
                         Foto: pixabay.com
Foto: pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         На пункце папярэдняга паведамленьня «Чырвоная горка» ў Смаленскай вобласьці забаронены ўвоз 18,9 тон беларускага сыру з-за адсутнасьці гарантый якасьці, гаворыцца ў паведамленьні ўпраўленьня Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласьцях.
Як вынікае з паведамленьня ведамства, груз сыру Gouda gold агульнай вагай 18,9 тоны, выраблены ААТ «Малочныя горкі», перавозіўся ў Краснадар і суправаджаўся вэтэрынарным сэртыфікатам, выдадзеным дзяржаўнай вэтэрынарнай службай Беларусі.
Аднак у дакумэнтах адсутнічалі некаторыя зьвесткі, у тым ліку пра партыю сыру, паказаныя на этыкетках і непасрэдна на галоўках сыру. Гэта змусіла расейскі бок завярнуць груз.
Нагляднае ведамства назвала гэта адсутнасьцю гарантый якасьці прадукцыі.
юл