КДБ паведаміў пра затрыманьне службовых асоб МТЗ, МАЗа, БелАЗа і Гомсельмаша
У панядзелак, 19 сьнежня, Камітэт дзяржаўнай бясьпекі паведаміў пра затрыманьне службовых асоб чатырох буйных беларускіх прадпрыемстваў – МТЗ, МАЗа, БелАЗа і Гомсельмаша, якія падазраюцца ў злачынствах карупцыйнай накіраванасьці. З 2013 года яны атрымалі хабар на агульную суму каля 200 тысяч даляраў.
Супрацоўнікі КДБ усталявалі, што работнікі і прадстаўнікі кіраўніцтва прадпрыемстваў атрымлівалі незаконныя ўзнагароджаньні ад прадстаўнікоў бізнэсу за прасоўваньне іх прадукцыі.
«З 2013 года за прыёмку сыравіны і камплектуючых з элемэнтамі браку, выдачу фіктыўных заключэньняў па якасьці, атрыманьне зьвестак аб пэрспэктыўных распрацоўках ім перададзена хабараў на суму ня менш за 200 тысяч даляраў ЗША», – адзначылі ў прэс-службе Камітэта.
На мінулым тыдні праваахоўнікі затрымалі на месцы злачынства чатырох супрацоўнікаў машынабудаўнічых гігантаў, сярод якіх быў фінансавы дырэктар – намесьнік гендырэктара ААТ «МТЗ» Н. Прымшыц. Яны папаліся прама падчас атрыманьня хабару на суму больш за 7 500 рублёў. Таксама былі затрыманыя чатыры супрацоўнікі канструктарскіх і плянава-эканамічных падразьдзяленьняў МТЗ, якія раней атрымалі хабару ў памеры каля 40 000 рублёў.
У дачыненьні да затрыманых распачаты крымінальныя справы за атрыманьне хабару і прыняцьце незаконнага ўзнагароджаньня. Цяпер яны ўсе знаходзяцца пад вартай.
У панядзелак, 19 сьнежня, Камітэт дзяржаўнай бясьпекі паведаміў пра затрыманьне службовых асоб чатырох буйных беларускіх прадпрыемстваў – МТЗ, МАЗа, БелАЗа і Гомсельмаша, якія падазраюцца ў злачынствах карупцыйнай накіраванасьці. З 2013 года яны атрымалі хабар на агульную суму каля 200 тысяч даляраў.
Супрацоўнікі КДБ усталявалі, што работнікі і прадстаўнікі кіраўніцтва прадпрыемстваў атрымлівалі незаконныя ўзнагароджаньні ад прадстаўнікоў бізнэсу за прасоўваньне іх прадукцыі.«З 2013 года за прыёмку сыравіны і камплектуючых з элемэнтамі браку, выдачу фіктыўных заключэньняў па якасьці, атрыманьне зьвестак аб пэрспэктыўных распрацоўках ім перададзена хабараў на суму ня менш за 200 тысяч даляраў ЗША», – адзначылі ў прэс-службе Камітэта.

Тэлеграф/ав