У Беларусі перавыдалі «Каласы пад сярпом тваім» Караткевіча
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
15.12.2016 17:52
Цана кнігі ў цьвёрдай вокладцы –19,99 рублёў.
Вокладка раману Ўладзімера Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім", надрукаванага у выдавецтве «Папуры». Фота: oz.byoz.by
У Менску перавыдалі раман «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча – паведамляе партал «Хартыя 97» са спасылкай на інтэрнэт-краму oz.by. Пад адной вокладкай выйшлі абодва тамы кнігі – усяго 928 старонак.
Раман Уладзімера Караткевіча выйшаў у выдавецтве «Папуры», у сэрыі «Мая беларуская кніга».
У народным галасаваньні, праведзеным кампаніяй «Будзьма беларусамі» й Саюзам беларускіх пісьменьнікаў у лістападзе гэтага году, раман Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» узначаліў топ-20 лепшых беларускіх твораў усіх часоў.
Кніга апісвае станаўленьне беларускай нацыі на прыкладзе шляхецкай сямʼі Загорскіх. Падзеі адбываюцца на Магілёўшчыне, Гарадзеньшчыне, у Вільні, Пецярбургу, Маскве й Варшаве. У кнізе дзейнічаюць як літаратурныя пэрсанажы, народжаныя мастацкай фантазіяй, так і рэальныя гістарычныя асобы – Кастусь Каліноўскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Станіслаў Манюшка, Тарас Шаўчэнка.
charter97.org/oz.by/ап