На слуханьні ў Раду Эўропы запросяць дзьве беларускія дэлегацыі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        12.12.2016 14:33
                    
                                 
                
                
                    У Страсбург паедуць прадстаўнікі беларускай улады і апазыцыі.
                
                
                    
                         крыніца: www.en.efhr.eu
крыніца: www.en.efhr.eu
                     
                
                
                
               
                
                         У студзені 2017 года на слуханьні па Беларусі ў Страсбургу ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы будуць запрошаныя прадстаўнікі беларускай улады і апазыцыі. Пра гэта заявіў дакладчык ПАСЭ па Беларусі Андрэа Рыгоні.
Такім чынам у ПАСЭ будуць прадстаўленыя афіцыйная і неафіцыйная пазыцыі, адзначыў Рыгоні. Паводле яго слоў, ён плянуе завяршыць працу над дакладам па сытуацыі ў Беларусі да канца вясны будучага года.
Паводле Эўрарадыё/нг