Суд адмовіў прызнаць, што дзяўчынка, якая загінула на бульбе, «працавала»
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        12.12.2016 13:04
                    
                                 
                
                
                    Сямʼя школьніцы заявіла, што мае намер абскардзіць рашэньне Маладзечанскага суду.
                
                
                    
                         www.pixabay.com
www.pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Суд Маладзечанскага раёну пастанавіў, што пазоў бацькі загінулай на ўборцы бульбы школьніцы не падлягае задавальненьню. Паводле пастановы суду, дзяўчынка на поле не працавала, а выхоўвалася.
Суд адмовіў у задавальненьні пазоўных патрабаваньняў бацькі школьніцы, а менавіта ў прызнаньні працоўных дачыненьняў паміж школьніцай і таварыствам "Усход-Агра". «Працоўных адносін паміж Папчэняй і ААТ не было», – зачытаў рашэньне судзьдзя Ігар Гарановіч.
На думку суду, даказаны той факт, што школьніца была адпраўленая на поле ў рамках вучэбна-выхаваўчага пляну школы. Па сутнасьці дзяўчынка на поле не працавала, а выхоўвалася. Таму суд абавязаў аддзел адукацыі Маладзечанскага райвыканкаму правесьці спэцрасьсьледаваньне няшчаснага выпадку са сьмяротным вынікам школьніцы Вікторыі Папчэні і скласьці акт паводле вынікаў. Усё гэта будзе рабіцца на падставе Інструкцыі аб расьсьледаваньнi i ўлiку няшчасных выпадкаў з навучэнцамі і выхаванцамі.
Сямʼя школьніцы заявіла, што мае намер абскардзіць рашэньне суду.
Паводле Радыё Свабода/нг