У пятніцу ў Беларусь прыляціць прэм’ер Славаччыны
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
23.11.2016 11:45
Візыт такога высокапастаўленага чыноўніка ЭЗ у Беларусь адбыўся апошні раз у 2010 годзе.
Photo: pixabay.com
25 лістапада з аднадзённым візытам у Беларусь прыбудзе прэм’ер-міністар Славаччыны Робэрт Фіца. У праграме візыту заплянаваныя сустрэчы з вышэйшым кіраўніцтвам Беларусі, адкрыцьцё новага офіса пасольства (яно застанецца па ранейшым адрасе, але пераедзе на іншы паверх), ускладаньне кветак на плошчы Перамогі, а таксама візыт у Віцебск, дзе дзейнічае славацкая фармацэўтычная кампанія „Націвіта”.
Робэрт Фіца з 2012 году зьяўляецца прэм’ер-міністрам Славаччыны, ён прадстаўнік левай партыі „Курс — сацыяльная дэмакратыя”.
Візыт Фіца — гэта візыт найбольш высокага рангам прадстаўніка Эўразьвязу ў Беларусь з 2009—2010 гадоў, калі ў Менск прыяжджалі прэм’ер-міністар Італіі Сільвіё Бэрлюсконі й прэзыдэнт Летувы Даля Грыбаўскайце.
nn.by/аз