Кніга Томаса Ўрбана «Катынь, 1940 год» выйшла па-беларуску
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        17.11.2016 16:50
                    
                                 
                
                
                    Катынская трагедыя пазбавіла жыцьця тысяч польскіх афіцэраў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі.
                
                
                    
                         www.flickr.com/Mateusz Łapsa-Malawski
www.flickr.com/Mateusz Łapsa-Malawski
                     
                
                
                
               
                
                         Выдавецтва часопіса «Arche» выдала кнігу нямецкага дасьледчыка Томаса Ўрбана «Катынь, 1940 год. Гісторыя аднаго злачынства». Катынская трагедыя пазбавіла жыцьця тысяч польскіх афіцэраў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі. Кніга ўтрымлівае шмат малавядомых фактаў ня толькі пра самую трагедыю, але й пра тое, як зьвесткі пра яе хаваліся й фальсыфікаваліся, – кажа галоўны рэдактар часопіса «Arche» Валер Булгакаў.
«Томас Урбан дбайна, дэталёва рэканструюе тыя падзеі, якія мелі месца, таксама выкрывае тую павалоку хлусьні, якую агарнула савецкае грамадзтва ў звязку з гэтай трагедыяй, у звязку з гэтымі масавымі забойствамі», – сказаў Булгакаў.
Томас Урбан таксама распавядае гісторыю пасьляваенных і сучасных міждзяржаўных дачыненьняў, у якіх Катынь па-ранейшаму адыгрывае вялікую ролю.
Прэзэнтацыя кнігі з удзелам аўтара адбудзецца заўтра, 18 лістапада, у Менску ў Галерэі TUT.BY. Пачатак а 19-й гадзіне.
рацыя/вс