Logo Polskiego Radia
Print

АГП, БХД і рух „За Свабоду” патрабуюць вызваліць Кондруся

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.11.2016 11:09
Уладзімер Кондрусь, якога працэс пачаўся сёньня ў Менску, рэзаў сабе вены ў судзе.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Кіраўніцтва Правацэнтрысцкай кааліцыі патрабуе неадкладна вызваліць Уладзімера Кондруся, якога сёньня пачалі судзіць у судзе Маскоўскага раёна Менску за ўдзел акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году. Кондруся судзіць Сьвятлана Бандарэнка.

„Мы заяўляем, што расцэньваем крымінальны перасьлед Уладзімера Кондруся як палітычна матываваны, а самога Ўладзімера Кондруся лічым палітычным зьняволеным”, — гаворыцца ў распаўсюджанай 16 лістапада заяве, якую падпісалі старшыня руху „За Свабоду” Юрась Губарэвіч, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька й сустаршыня Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.

Правацэнтрысцкая кааліцыя патрабуе спыніць судовы перасьлед і вызваліць з-пад варты Ўладзімера Кондруся, цалкам спыніць вытворчасьць па крымінальнай справе па падзеях 19 сьнежня 2010 году й рэабілітаваць усіх раней асуджаных палітвязьняў.

Палітыкі лічаць, што наяўнасьць палітзьняволеных характарызуе беларускі ўрад як антыдэмакратычны, а беларускую судовую сыстэму — як марыянэткавы рэпрэсіўны орган, накіраваны выключна на абарону дзейнай выканаўчай улады й падаўленьне іншадумства.

Нагадаем, Кондрусь быў затрыманы толькі ў чэрвені 2016 году. Яму пагражае ад 3 да 8 гадоў зьняволеньня.

Неадкладна пасьля распачацьця працэсу абвінавачаны, на знак пратэсту, лёг на падлогу, а потым пачаў рэзаць сабе вены. Была выклікана хуткая дапамога.

Рашэньнем суду Кондрусю прызначылі псыхіятрычную экспэртызу. На гэтyм сёньняшняе паседжаньне суду закончылася.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт