13 мэдалёў заваявалі беларускія атлеты на чэмпіянаце сьвету па самба
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
14.11.2016 13:43
Спаборніцтва завершылася ў сталіцы Балгарыі - Сафіі.
www.pixabay.com
У камандным заліку жаночая зборная Беларусі заняла другое месца. Лепшымі прызнаныя самбісткі з Расеі. У заключны дзень спаборніцтваў беларускія самбісты тройчы падымаліся на пʼедэстал гонару. Адзін з лідараў каманды Юрый Рыбак (вагавая катэгорыя звыш 100 кг) заваяваў срэбра, прайграўшы фінальную сутычку наймацнейшаму самбісту плянэты расейцу Арцёму Асіпенку. На рахунку беларускай каманды таксама дзьве бронзы: Ваэ Тутхалян ў катэгорыі да 62 кг і Цімафея Емяльянава ў катэгорыі да 82 кг.
Раней чэмпіёнкамі сьвету ў спарткомплексе «Вайсковец» сталі беларускі Тацьцяна Мацко (64 кг) і Марына Жарская (52 кг). Сярэбранымі прызёрамі сталі Святлана Цімашэнка (80 кг), якая саступіла ў вырашальнай сутычцы з Марыяй Орашковай з Балгарыі, Андрэй Казусёнак (да 100 кг), Лейла Абасава (48 кг) і Вольга Намазова (72 кг). Трэцяе месца на сусьветным форуме занялі Сьцяпан Папоў (74 кг), Кацярына Пракапенка (да 60 кг), у разьдзеле баявога самба бронзавыя ўзнагароды на рахунку Ільі Хадкевіча (74 кг) і Яўгена Алексіевіча (82 кг).
БелТА/нг