Сэмінар па аўтарскім праве пройдзе ў Менску й Магілёве
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        09.11.2016 18:20
                    
                                 
                
                
                    Удзел у сустрэчы будзе карысны пісьменьнікам, перакладчыкам, рэдактарам і журналістам рэгіянальных выданьняў.
                
                
                    
                         photo: www.pixabay.com
photo: www.pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org запрашаюць усіх цікаўных узяць удзел у сэмінары, прысьвечаным аўтарскаму праву й магчымасьцям яго абароны ў Беларусі.
Сэмінар у Менску 12 лістапада, у Магілёве — 13 лістапада.
Удзел у сустрэчы будзе карысны пісьменьнікам, перакладчыкам, рэдактарам і журналістам рэгіянальных выданьняў.
Падчас сэмінара пра тэорыю й практыку абароны аўтарскага права распавядзе юрыстка Вольга Сямашка. Яна таксама зробіць кароткае параўнаньне беларускага й эўрапейскага заканадаўства адносна аўтарскага права, раскажа пра практыку абароны аўтарскага права ў інтэрнэце.
Падчас сустрэчы ўдзельнікі й юрыстка паспрабуюць скласьці дамову паміж пісьменьнікам і выдавецтвам, якая найлепш абароніць правы пісьменьніка.
Удзел у сэмінары па аўтарскім праве ў Менску й Магілёве бясплатны.
Субота, 12 лістапада 2016, 13:00, Менск, вул. Магілёўская, 2, корпус 2 (4 паверх; недалёка ад гандлёвага цэнтру "Мост").
Нядзеля,  13 лістапада, 14:00, Магілёў,  грамадзкі цэнтар "Кола" (зав. Чкалава, 16)
яс