Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі пабудуюць новы цэнтар кіраваньня паветраным рухам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.11.2016 10:37
Цяпер над Беларусьсю пракладзена больш за 50 маршрутаў паветранага руху.
Photo:CC Licocavok/en.wikipedia.org/BY-SA 3.0

У Беларусі за два гады будзе пабудаваны новы цэнтар кіраваньня паветраным рухам. Аб'ект будзе разьмешчаны ў сталічным мікрараёне Сокал.

Цяпер над Беларусьсю пракладзена больш за 50 маршрутаў паветранага руху, агульная працягласьць якіх перавышае 27 тыс. км. Выкарыстаньне новых сучасных радыёлякатараў і сродкаў навігацыі сувязі дазволіць павысіць бясьпеку й якасьць кіраваньня паветраным рухам над тэрыторыяй краіны.

За суткі Беларусь перасякаюць звыш 700 паветраных суднаў. У адпаведнасьці з прагнозам Эўракантролю да 2022 году чакаецца павелічэньне на 17% інтэнсіўнасьці палётаў праз беларускую паветраную прастору ў параўнаньні з 2015 годам.

Новы цэнтр УУС дасьць магчымасьць задаволіць попыт карыстальнікаў паветранай прасторы Беларусі на аэранавігацыйныя паслугі й забясьпечыць павелічэньне паступленьняў валютных сродкаў у краіну, адзначылі ў Міністэрстве транспарту й камунікацый Беларусі.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт