У Слоніме не прадоўжылі кантракту з маладой выкладчыцай музыкі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        01.11.2016 17:58
                    
                                 
                
                
                    Паводле зваольненай, прычынай стала яе нежаданьне купляць лятарэйныя білеты й выпісваць газэты.
                
                
                    
                         pixabay.com/Public Domain CC0
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         У Слонімскай дзіцячай школе мастацтваў не прадоўжылі кантракту з маладой выкладчыцай скрыпкі Вольгай Наўгародскай.  Так вырашыла адміністрацыя навучальнай установы. Паводле Вольгі,  галоўнай прычынай стала тое, што яна не жадала купляць лятарэйныя білеты  «Скарбніца» й «Прынёманская», якія пастаянна прымушаюць распаўсюджваць  сярод пэдагогаў, а таксама падпісвацца на тыя выданьні, якія ёй не падабаюцца.
Вольга Наўгародская толькі два гады адпрацавала выкладчыцай скрыпкі ў Слонімскай дзіцячай  школе мастацтваў. За гэты час яна разам з мужам сталі даволі вядомымі ў  Слоніме людзьмі, якія актыўна прымаюць удзел у розных мерапрыемствам,  конкурсах, займаюцца фотасправай. Вольга стварыла струнны квартэт «Вяронія», наладзіла некалькі канцэртаў, прысьвечаных Моцарту, Баху.
рацыя/вс