Logo Polskiego Radia
Print

Ці ў спартоўцаў-махляроў адбяруць прэміі і жыльлё?

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 27.10.2016 14:55
Малаімаверна, што спартоўцаў папросяць вярнуць прызавыя і кватэры.
www.pixabay.com

Міжнародны алімпійскі камітэт 26 кастрычніка паведаміў аб пазбаўленьні дзевяці спартсмэнаў мэдалёў летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года ў Пэкіне за ўжываньне допінгу. Сярод іх беларускія штангісты Анастасія Новікава і Андрэй Рыбакоў.
Але ж акрамя мэдалёў, спартоўцы атрымалі грошы і кватэры. Рыбакоў атрымаў двухпакаёўку, Новікава – «аднушку». Таксама Рыбакову выплацілі $50 тысяч за срэбраны мэдаль, Новікавай – $30 тысяч.

Ці адбяруць у спартсмэнаў-махляроў атрыманыя прызы? У Міністэрстве спорту журналістам сказалі: «Што тут сказаць… Вялікі жаль, што нашы спартоўцы ўжывалі тыя прэпараты, якія нельга выкарыстоўваць», – сказаў Уладзімір Несцяровіч, прэс-сакратар Міністэрства спорту і турызму.

На яго думку, малаімаверна, што спартоўцаў папросяць вярнуць прызавыя і кватэры. Такіх выпадкаў раней не было.


паводле Наша Ніва/нг



Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт