У Менску абмеркавалі ўзаемадзеяньне Беларусі й Эўразьвяза
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        25.10.2016 07:02
                    
                                 
                
                
                    У сталіцы прайшла сустрэча віцэ-кіраўніка МЗС Алены Купчыной і кіраўніка прадстаўніцтва ЭЗ у РБ Андрэі Віктарын.
                
                
                    
                         фота: БелТА
фота: БелТА
                     
                
                
                
               
                
                         У Менску абмеркавалі ўзаемадзеяньне Беларусі й Эўразьвяза, у тым ліку ў рамках міжнародных арганізацый (напрыклад, ААН). 24 кастрычніка адбылася сустрэча намесьніка міністра замежных спраў Беларусі Алены Купчыной і кіраўніка прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі Андрэі Віктарын. Як адзначае прэс-служба Міністэрства замежных спраў Беларусі, Купчына й Віктарын таксама абмеркавалі накірункі далейшага разьвіцьця супрацоўніцтва.
Як вядома, апошнім часам назіраецца пацяпленьне адносін паміж уладамі Беларусі й ЭЗ. Намесьнік прэмʼер-міністра Беларусі Анатоль Калінін падчас афіцыйнага візыту ў Бэльгію абмеркаваў магчымасьць поўнага зьняцьця зь Беларусі санкцый. Гаворыцца, што эўракамісары гатовыя разгледзець гэтае пытаньне.
эўрарадыё/вс