«Моладзь БНФ» дамагаецца рэабілітацыі Ларысы Геніюш
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
12.10.2016 14:31
Актывісты арганізацыю спрабуюць вярнуць ейныя творы ў школьную праграму.
Foto: Wikimedia Commons
Кіраўнік «Моладзі БНФ» Юрась Лукашэвіч накіраваў да старшыні Зэльвенскага райвыканкаму просьбу пра перайменаваньне адной з вуліц у гонар Ларысы Геніюш, наданьне паэтцы статусу ганаровай жыхаркі Зэльвы, а таксама прапанову правесьці вечарыны памяці паэткі ў навучальных установах горада.
Гэты зварот зладжаны ў рамках кампаніі за рэабілітацыю беларускай паэткі і грамадзкай дзяячкі Ларысы Геніюш, якую «Моладзь БНФ» пачала ўлетку.
У рамках кампаніі актывісты «Моладзі БНФ» зьбіраюць подпісы пад патрабаваньнем рэабілітацыі Ларысы Геніюш і ўключэньня яе твораў у школьную праграму. Ужо сабрана больш за 1200 подпісаў.
У бліжэйшы час актывісты «Моладзі БНФ» маюць намер сустрэцца з прадстаўнікамі Міністэрства культуры, каб перадаць свае прапановы па рэабілітацыі паэткі.
Паводле «Моладзі БНФ»/Радыё «Свабоды»/юл