Гомельскі мясакамбіна судзіцца зь незалежным сайтам «Моцныя навіны»
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        06.10.2016 15:54
                    
                                 
                
                
                    Прадстаўнікі мясакамбіната лічаць, што журналісты нанесьлі шкоду дзелавой рэпутацыі прадпрыемства.
                
                
                    
                         pixabay.com/Public Domain CC0
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Прадстаўнікі мясакамбіната лічаць, што журналісты нанесьлі шкоду дзелавой рэпутацыі прадпрыемства, разьмясьціўшы матэрыял пра няякасную каўбасу. У артыкуле пад назвай «Пад’есьці і жывёлку пагладзіць», разьмяшчаўся фотаздымак з імавернай прадукцыяй камбіната, у якой утрымлівалася поўсьць невядомай жывёлы. Гэты фотаздымак даслаў у паблік партала «Моцныя навіны» адзін з пакупнікоў прадукцыі мясакамбінатa.
Заснавальнік сайта «Моцныя навіны» Пятро Кузьняцоў перакананы ў адсутнасьці прававых падставаў для перасьледу журналістаў. «Закон патрабуе, каб мясакамбінат прадстаўляў доказы таго, што ягоная дзелавая рэпутацыя пацярпела. Юрыдычны прадстаўнік Гомельскага мясакамбіната нават у суд прыходзіць без такіх доказаў і кажа, што нічога даказваць не абавязаны», - расказащ радыё Рацыя Пятро Кузьняцоў.
У выніку першага пасяджэньня па справе Гомельскага мясакамбіната супраць сайта «Моцныя навіны» судзьдзя не агучыў вэрдыкт. Суд адклаў разгляд справы дзеля прыцягненьня да ўдзелу ў працэсе аўтара нашумелага фотаздымка.
racyja.com/яс