Створаны аргкамітэт Беларускага прамысловага форуму 2017
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
21.09.2016 07:33
Беларускі прамысловы форум штогод прыцягвае кампаніі з больш за 30 краін сьвету.
Photo: pixabay.com
Створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы й правядзеньні Беларускага прамысловага форуму, які пройдзе ў Менску з 23 па 26 траўня 2017 году. Адпаведнае распараджэньне падпісаў прэм'ер-міністар Беларусі, паведамілі ў прэс-службе ўраду.
Узначаліў аргкамітэт намесьнік прэм'ер-міністра Ўладзімір Сямашка. У склад аргкамітэта ўвайшлі прадстаўнікі міністэрстваў прамысловасьці, энэргетыкі, эканомікі, транспарту й камунікацый, архітэктуры й будаўніцтва, жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, антыманапольнага рэгуляваньня й гандлю, адукацыі, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя, ДКНТ, Дзяржстандарту, аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, БелГПП, а таксама навукова-вытворчых аб'яднаньняў і прамысловых прадпрыемстваў Беларусі.
За гады правядзеньня Беларускі прамысловы форум стаў вядомым міждзяржаўным мерапрыемствам, удзел у якім прынялі кампаніі больш як з 30 краін сьвету.
Форум праводзіцца штогод. Яго галоўная мэта - садзейнічаньне айчынным прадпрыемствам і арганізацыям у вырашэньні задач па пашырэньні выпуску высокатэхналягічнай канкурэнтаздольнай прадукцыі для рэалізацыі на ўнутраным і зьнешнім рынках, укараненьні новых навукаёмістых тэхналёгій і абсталяваньня, разьвіцьці міжнароднага супрацоўніцтва, прыцягненьні інвэстыцый у прамысловасьць.
belta.by/аз