Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы, якія працуюць за мяжой, сёлета сталі менш прысылаць грошай

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.09.2016 20:05
Таксама грамадзяне Беларусі сталі менш адпраўляць грашовых пераводаў за мяжу.
Mark Hodson Foto/flickr.com

Беларусы, якія працуюць за мяжой, сёлета сталі менш прысылаць грошай. Мяркуецца, што прычына – у зьніжэньні іх заробкаў. Пра гэта паведамляе сайт sputnik.by, які спасылаецца на статыстыку Нацбанку па абʼёме асабістых пераводаў з-за мяжы ў Беларусь у другім квартале 2016 года (у красавіку-чэрвені).

У гэты пэрыяд ён склаў 151,7 млн даляраў. Гэта амаль на 12% менш, чым было ў аналягічны пэрыяд мінулага году. А вось у дачыненьні да першага квартала 2016-га сума пераводаў вырасла амаль на 15 млн. даляраў.

Адзначаецца, што пад асабістымі пераводамі маюцца на ўвазе ня толькі сумы, якія прыйшлі праз электронныя плацяжы, але й грошы ды тавары, якія перавозяцца празь мяжу. Паколькі паміж Беларусьсю й Расеяй мытнай мяжы няма, то статыстыка Нацбанку няпоўная.

Таксама грамадзяне Беларусі сталі менш адпраўляць грашовых пераводаў за мяжу. У красавіку-чэрвені адправілі на 26,3 млн даляраў, у другім квартале 2015-га было 37,1 млн даляраў

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт