Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь рыхтуецца да гібрыднай вайны

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.09.2016 11:47
Армія вучыцца адбіваць напады незаконных узброеных фармаваньняў.
Фота мае ілюстрацыйны характарФота мае ілюстрацыйны характарfoto: vsr.mil.by

Інфармацыю пра гэта распаўсюдзіла прэсавая служба Міністэрства абароны. Названыя асноўныя задачы вучэньняў. Гэта адбіцьцё нападаў незаконных узброеных фармаваньняў і Варожых дывэрсыйных груп, іх пошук, блякаваньне ды зьнішчэньне.

Вучэньні ўпершыню адбываюцца на ўсіх палігонах Узброеных сіл Беларусі — Лосьвіда, Гожскі, Лепельскі, Асіповіцкі, Барысаўскі, Абуз-Лясноўскі, Даманаўскі, а таксама на тэрыторыі Полацкага раёна Віцебскай вобласьці, Горацкага раёна Магілёўскай вобласьці і ў пунктах пастаяннай дысьлякацыі», — паведамляе Мінабароны.

Да вучэньня апроч вайскоўцаў прыцягнутыя органы кіраваньня, падразьдзяленьні МУС і МНС, Дзяржаўны памежны камітэт, КДБ і Сьледчы камітэт. Усяго каля 7500 чалавек, 60 танкаў, 220 бронемашын, 50 артылерыйскіх гармат, мінамётаў і РСЗА, інфармуюць вайскоўцы.

Паводле Радыё “Свабода”/Міністэрства абароны/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт