Прадстаўніцу апазыцыі прызначылі ў Палату прадстаўнікоў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        12.09.2016 00:34
                    
                                 
                
                
                    На ўчастку ў акрузе, дзе балятавалася раней нікому не вядомая Канапацкая, яўка склала ўсяго 25%.
                
                
                    
                         flickr.com
flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                         Лідзія Ярмошына правяла дзіўную прэсавую канфэрэнцыю ў ноч з 11 на 12 верасьня.
Кіраўнік ЦВК паведаміла, што вылучаная ад Аб'яднанай грамадзянскай  партыі Ганна Канапацкая нібыта перамагла на «выбарах» у «парлямент» па  Кастрычніцкай акрузе ў Менску. Пра іншых кандыдатаў яна сказала: "Пра астатніх дадзеных не ведаю. Глядзіце ў інтэрнэце».
Сайт  charter97.org нагадвае, што раней газета «Наша Нiва» паведаміла, што на  ўчастку ў акрузе, дзе балятавалася раней нікому не вядомая Канапацкая,  яўка склала ўсяго 25%. Калі журналіст гэта зафіксаваў, яго выдалілі з участку, а яўку пасьля гэтага завысілі ў 2 разы.
ЦВК аб'явіла выбары сапраўднымі, але незалежныя назіральнікі і прадстаўнікі апазыцыі сьцьвярджаюць, што яўка была ніжэйшая за 50%. Выбарнікі яўна гэтыя выбары праігнаравалі.
charter97.org/нг